Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп намінаваў новага кандыдата на генэральнага пракурора ЗША адразу пасьля адмовы папярэдняга


 Пэм Бондзі
Пэм Бондзі

Дональд Трамп вылучыў Пэм Бондзі на пасаду генпракурора ЗША пасля адмовы Мэта Гетца ад гэтай пасады.

Абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што вылучыў кандыдатуру былой пракуроркі штату Флорыда Пэм Бондзі на пасаду генэральнага пракурора ЗША. Пра гэта ён аб'явіў пасьля таго, як папярэдні выбраны ім кандыдат, кангрэсмэн ад Рэспубліканскай партыі ЗША Мэт Гетц, адклікаў сваю кандыдатуру, паведамляе CNN.

Пэм Бондзі займала пасаду генеральнага пракурора Флорыды з 2011-га па 2019 год. Яна таксама была ў адвакацкай камандзе Трампа падчас першага імпічмэнту, калі яго абвінавачвалі ў ціску на Ўкраіну з мэтай ініцыяваць расьсьледаваньне карупцыйных дзеяньняў яго суперніка, цяперашняга прэзыдэнта Джо Байдэна шляхам утрыманьня вайсковай дапамогі.

У апошні час Пэм Бондзі ўзначальвала юрыдычнае падразьдзяленьне Інстытуту палітыкі «Амэрыка перадусім» – правакансэрватыўнага аналітычнага цэнтру, які цесна супрацоўнічаў з кампаніяй Трампа і дапамагаў фармаваць палітыку для яго будучай адміністрацыі.

Мэт Гетц заявіў, што адклікае сваю кандыдатуру на пасаду генэральнага пракурора ЗША, 21 лістапада. Ён растлумачыў сваё рашэньне занепакоенасьцю сэнатараў-рэспубліканцаў наконт расьсьледаваньня супраць яго: яго раней абвінавацілі ў сэксуальных сувязях з 17-гадовай дзяўчынай і ўжываньні забароненых рэчываў. Гетц адмаўляе сваю віну.

Адклікаючы сваю кандыдатуру, Гетц заявіў, што яго зацьвярджэньне магло б адцягнуць увагу ад працэсу падрыхтоўкі новай адміністрацыі Трампа, а часу на працяглыя рознагалосьсі ў Вашынгтоне няма: Міністэрства юстыцыі ЗША павінна быць гатовае да працы зь першага дня прэзыдэнцкага тэрміну Трампа.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG