Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэт Гетц, якога Трамп намінаваў на пасаду генпракурора ЗША, адклікаў сваю кандыдатуру


Мэт Гетц
Мэт Гетц

Кангрэсмэн ад Рэспубліканскай партыі ЗША Мэт Гетц афіцыйна адклікаў сваю кандыдатуру на пасаду генэральнага пракурора і кіраўніка Міністэрства юстыцыі. На гэтую пасаду яго вылучыў абраны прэзыдэнт Дональд Трамп.

Гетц заявіў, што калі б яго зацьвердзілі на гэтую пасаду, гэта магло стаць адцягваючым фактарам у працэсе падрыхтоўкі новай адміністрацыі Трампа. Ён лічыць, што часу на працяглыя рознагалосьсі ў Вашынгтоне няма, а Міністэрства юстыцыі павінна быць гатова да працы з самага першага дня прэзыдэнцкага тэрміна Трампа.

«Я назаўжды застануся ганаруся тым, што прэзыдэнт Трамп высунуў мяне на гэтую пасаду, і я ўпэўнены, што ён выратуе Амэрыку», — заявіў Гетц.

Мэт Гетц ня першы год знаходзіцца ў цэнтры этычных расьсьледаваьнняў з боку Міністэрства юстыцыі і камітэта па этыцы Палаты прадстаўнікоў ЗША. Яго падазраюць у датычнасьці да гандлю людзьмі ў мэтах сэксуальнай эксплуатацыі. Міністэрства юстыцыі адмовілася прад'явіць абвінавачаньне Гетцу, а расьсьледаваньну камітэта па этыцы Палаты прадстаўнікоў спынілася, калі кангрэсмэн з Флорыды сышоў у адстаўку са сваёй пасады. Гетц неаднаразова адмаўляў якія-небудзь правапарушэньні.

Пасьля перамогі Дональд Трамп намінаваў

  • сэнатара ад Флорыды Марка Рубіё на пасаду дзяржаўнага сакратара ЗША,
  • кангрэсмэна ад штату Флорыда Мэта Гетца на пасаду генэральнага пракурора,
  • былую кангрэсмэнку ад Дэмакратычнай партыі Талсі Габбард на пасаду дырэктара Нацыянальнай выведкі ЗША,
  • вядоўцу тэлеканала Fox News Піта Гэгсэта на пасаду міністра абароны ЗША,
  • Джона Рэткліфа, былога дырэктара Нацыянальнай выведкі, на пасаду кіраўніка Цэнтральнага выведвальнага ўпраўленьня,
  • былога афіцэра спэцназу кангрэсмэна Майка Ўолца на ролю дарадцы ў нацыянальнай бясьпецы,
  • Робэрта Кенэдзі-малодшага на пасаду кіраўніка Міністэрства аховы здароўя і сацыяльных службаў,
  • мільярдэр Ілан Маск і бізнэсовец і былы кандыдат у прэзыдэнты ад рэспубліканцаў Вівэк Рамасвамі ўзначаляць нядаўна створанае дэпартамэнт павышэньня эфэктыўнасьці дзяржаўнага кіраваньня.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG