Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кітаі аўтамабіль уехаў у натоўп: 35 чалавек загінулі, дзясяткі параненыя


Паcьля наезду аўтамабіля ў горадзе Чжухай, 11 лістапада 2024 году
Паcьля наезду аўтамабіля ў горадзе Чжухай, 11 лістапада 2024 году

Увечары 11 лістапада ў кітайскім горадзе Чжухай аўтамабіль заехаў у натоўп каля спартовага цэнтру. Загінулі 35 чалавек, яшчэ 43 атрымалі раненьні, паведамляе газэта South China Morning Post.

Як пішуць кітайскія СМІ, сярод пацярпелых было шмат пажылых людзей, а таксама падлеткаў і дзяцей.

У паліцыі паведамілі, што 62-гадовы мужчына заехаў на аўтамабілі на тэрыторыю каля спартовага цэнтру і ўрэзаўся ў натоўп. Кіроўцу затрымалі і даставілі ў шпіталь пасьля спробы самагубства. Паведамляецца, што ён у коме.

Паводле папярэдніх зьвестак, кіроўца вырашыў уехаць у натоўп з прычыны незадаволенасьці вынікамі падзелу маёмасьці пасьля скасаваньня шлюбу.

Старшыня КНР Сі Цзіньпін, якога цытуе кітайскі дзяржаўны тэлеканал CCTV, загадаў прыкласьці ўсе намаганьні для лекаваньня параненых і запатрабаваў сурова пакараць вінаватага.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG