Сьпікер Дзярждумы РФ Вячаслаў Валодзін, адзін з аўтараў законапраекту, заявіў, што «вельмі важна выключыць магчымыя небясьпекі ў выглядзе зьмены полу, зь якімі могуць сутыкнуцца ўсыноўленыя дзеці». Паводле яго, забарона на ўсынаўленьне тычыцца «Аўстраліі, Аўстрыі, Аргентыны, Бэльгіі, Вялікай Брытаніі, Нямеччыны, Даніі, Ісьляндыі, Гішпаніі, Італіі, Канады, Нарвэгіі, Фінляндыі, Швайцарыі, Эстоніі і іншых краін».
Сярод краін, дзе дазволена зьмена полу, ёсьць і дружалюбныя Расеі краіны, такія як Беларусь, Казахстан, Грузія, Кітай, Іран і Індыя. Агулам забарона на ўсынаўленьне тычыцца грамадзян сама меней 80 краін.
У Беларусі працэдуру трансгендарнага пераходу могуць пачаць толькі грамадзяне гэтай краіны. Афіцыйная працэдура прадугледжвае два этапы. Першы дае права на зьмену пашпартнага полу, другі — доступ да атрыманьня гарманальнай тэрапіі і хірургічнай карэкцыі полу. У абодвух выпадках мінімальны тэрмін назіраньня займае адзін год, а канчатковае рашэньне прымае камісія з 6–8 лекараў.
- У 2012 годзе ў Расеі зьявіўся «закон Дзімы Якаўлева», які забараніў усынаўляць дзяцей з Расеі ўсім грамадзянам ЗША. Ён атрымаў сваю неафіцыйную назву ў гонар загінулага ў ЗША прыёмнага дзіцяці з Расеі.
- Пазьней закон пашырылі папраўкамі, якія не адносяцца да ўсынаўленьня. Закон увёў абмежаваньні ў дачыненьні да непажаданых арганізацый і забарону на дзейнасьць у Расеі палітычных НКА, якія фінансуюцца з ЗША.
- У жніўні 2022 году ў Дзярждуму Расеі ўнесьлі закон аб забароне на ўсынаўленьне сем’ям зь «недружалюбных краін». Ініцыятыву не падтрымала прэзыдэнцкая рада.
Форум