11 лістапада з нагоды Дня незалежнасьці Польшчы прэзыдэнт краіны Анджэй Дуда ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды асобам, якія вызначыліся перад польскай дзяржавай і грамадзтвам.
Сярод узнагароджаных — былая дырэктарка «Белсату» Агнешка Рамашэўская-Гузы. З рук прэзыдэнта Польшчы яна атрымала крыж афіцэрскага ордэна Адраджэньня Польшчы.
Як адзначаецца ў паведамленні на сайце прэзыдэнта Польшчы, гэтую ўзнагароду Агнешка Рамашэўская-Гузы атрымала «за выдатны ўнёсак у разьвіцьцё незалежнай журналістыкі і свабодных мэдыя, за дасягненьні ў прасоўваньні дэмакратычных каштоўнасьцяў і ўклад у пабудову грамадзянскай супольнасьці».
- Агнешка Рамашэўская-Гузы — сузаснавальніца і першая дырэктарка «Белсату». Узначальвала канал ад моманту стварэньня да сакавіка 2024 году, агулам — больш за 18 гадоў.
- У сакавіку 2024 году Рамашэўскую-Гузы звольнілі з пасады дырэктара «Белсату».
- Выканаўцам абавязкаў дырэктара «Белсату» стаў Аляксей Дзікавіцкі.
Форум