«Сябры, „АСП Тэрор“ спыніў сваё існаваньне. Частка байцоў падразьдзяленьня спэцыяльнага прызначэньня перайшла ў спэцназ ваеннай выведкі Мінабароны, частка баявых задач не выконвае.
Мы шырока заяўляем аб гэтым, каб спыніць спэкуляцыі нашым добрым імем, каб загадзя сарваць спробы збору грошай пад эгідай „АСП Тэрор“ і зрабіць немагчымым распаўсюд інтэрвію ад нашага імя», — гаворыцца ў паведамленьні.
Беларускі батальон «Тэрор», які ваюе ва Ўкраіне, быў названы так у гонар добраахвотніка з Смаргоняў Зьмітра «Тэрора» Апанасовіча, што загінуў у сакавіку 2022 у Ірпяні. Першапачаткова былі ў складзе палку імя Кастуся Каліноўскага, але ў жніўні 2022 году адкалоўся, калі са службы звольнілі камандзіра «Тэрору» Алега «Варага» Васільева. Прычынай сталі асабістыя канфлікты і непаразуменьні.
Пасьля гэтага «Тэрор» самастойна браў удзел у баях на поўдні Ўкраіны, удзельнічаў у вызваленьні Херсону. Структура «Тэрору» вельмі закрытая, пра яе мала што вядома.
У сьнежні 2022 году батальён заявіў пра ўваходжаньне ў склад нядаўна створанага «Беларускага Дабраахвотніцкага Корпуса» ў якасьці «аднаго зь яго асноўных падразьдзяленьняў».
Форум