Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску яшчэ адну школу часова зачыняюць пасярод навучальнага году. Што здарылася


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Віцебску сярэднюю школу № 10 часова зачыняюць неўзабаве пасьля вяртаньня дзяцей з канікулаў, заўважыла «Люстэрка».

Як паведамляе Віцебскі гарвыканкам, пакуль ішла падрыхтоўка да бягучага рамонту ў актавай залі школы высьветлілася, што трэба правесьці «дадатковае абсьледаваньне кроквеннай сыстэмы і перакрыцьцяў» усяго будынка.

На час абсьледаваньня навучаньне дзяцей арганізуюць у найбліжэйшых установах адукацыі. Па выніках абсьледаваньня вырашаць: аднаўляць навучальны працэс у школе або праводзіць рамонт, патлумачылі ў гарвыканкаме.

Школа №10 знаходзіцца на вул. Путні ў гістарычнай частцы Віцебска.

Гэта ўжо другі падобны выпадак у горадзе за апошні час. На пачатку кастрычніка «часткова перамясьцілі» вучняў зь віцебскай гімназіі № 1, на сьцяне корпуса якой узьнікла трэшчына «з прычыны руху грунтоў».

17 кастрычніка віцебскія ўлады разгледзелі «ход і папярэднія вынікі абсьледаваньня» школы, аднак пра вяртаньне вучняў у клясы пакуль не паведамлялі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG