Прэс-служба ізраільскага войска (ЦАХАЛ) сьцьвярджае, што большасьць ракет былі перахопленыя сыстэмамі супрацьпаветранай абароны (СПА). Аднак мясцовыя СМІ са спасылкай на экстранныя службы пішуць, што ў Хайфе і ваколіцах у выніку атакі атрымалі пашкоджаньні жылыя дамы і аўтамабілі. Сама меней чатыры чалавекі параненыя аскепкамі, сярод іх 17-гадовы падлетак.
Ізраільскія вайскоўцы заявілі, што вызначылі месцазнаходжаньне ракетнай устаноўкі, зь якой вёўся абстрэл, і зьнішчылі яе ўдарнымі дронамі.
Шэраг эўрапейскіх авіякампаній, у тым ліку Lufthansa, Austrian Airlines, Swissair і Eurowings, паведамілі, што падоўжаць часовую забарону на рэйсы сваіх самалётаў у Ізраіль сама меней да 15 сьнежня.
- Радыкальная групоўка «Хезбала», якая базуецца ў Лібане, узмацніла атакі на Ізраіль пасьля 7 кастрычніка 2023 году на знак салідарнасьці з групоўкай ХАМАС, якая напала на Ізраіль. (Групоўка ХАМАС прызнаная тэрарыстычнай у ЗША і Эўразьвязе.) У адказ Ізраіль пачаў ваенную апэрацыю супраць «Хезбалы» на поўдні Лібану.
Форум