Пра тое, што на прылаўках беларускіх крамаў сустракаюцца тавары з вычарпаным тэрмінам прыдатнасьці, расказала на прэсавай канфэрэнцыі 11 лістапада намесьніца старшыні Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі Тацяна Філімонава.
Згодна са словамі прадстаўніцы праўладнай арганізацыі, некалькі гадоў таму ФПБ «узяла на сябе абавязаньне» штомесяц кантраляваць цэны:
«Прафсаюзныя работнікі хадзілі ў гандлёвыя аб’екты і маніторылі іх узровень. Аднак зь ліпеня 2024 году мы зьмянілі працу. Цяпер на сайце ФПБ дзейнічае грамадзкая прыёмная, у якую можа зьвярнуцца любы грамадзянін у пытаньні спажывецкага рынку. Нярэдкія выпадкі, калі людзі ці тэлефануюць, ці пішуць свае заўвагі».
За гэтыя месяцы, як паведаміла прафсаюзная дзяячка, паступіла больш за 35 падобных зваротаў:
«Усе разумеюць, што ня могуць прадавацца пратэрмінаваныя тавары, але, на жаль факты, пацьвярджаюцца».
Акрамя гэтага, грамадзяне незадаволеныя і «вельмі бедным асартымэнтам у той ці іншай краме», сказала яна.
Форум