Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд Эўразьвязу адмяніў працяг санкцыяў супраць Януковіча ў 2016-2018 гадах. Але нічога не мяняецца


Віктар Януковіч
Віктар Януковіч

Суд Эўразьвязу агульнай юрысдыкцыі адмяніў падаўжэньне санкцый супраць зьбеглага прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча і яшчэ шасьці чалавек зь яго атачэньня ад сакавіка 2016 па сакавік 2019 году. Пры гэтым іх актывы застаюцца замарожанымі, паколькі ЭЗ у чарговы раз падоўжыў супраць іх санкцыі ў сакавіку 2019-га, і яны працягваюць дзейнічаць.

Акрамя Віктара Януковіча ў гэты сьпіс патрапілі ягоны сын Аляксандар, экс-прэм’ер Сяргей Арбузаў, былы генпракурор Віктар Пшонка, ягоны сын Арцём, экс-кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Андрэй Клюеў і былы міністар даходаў і збораў Аляксандр Кліменка.

У дачыненьні да Віктара Януковіча і ягонага сына працяг санкцый быў адменены на пэрыяд 6.03.2016-6.03.2017 і 6.03.2017-6.03.2018. У дачыненьні да астатніх — ад 6 сакавіка 2018 па 6 сакавіка 2019. 6 сакавіка 2019-га суд у чарговы раз падоўжыў супраць іх санкцыі.

  • Санкцыі — забарона на ўезд у ЭЗ і замарожваньне актываў — былі ўведзеныя ўвесну 2014-га супраць асоб, якіх у Эўразьвязе лічаць адказнымі за дэстабілізацыю сытуацыі ва Ўкраіне. Ад таго часу санкцыі некалькі разоў падаўжалі.
  • Суд палічыў, што пры падаўжэньні абмежаваньняў Рада ЭЗ не праверыла, ці выконваюцца пры расьсьледаваньні справы ва Ўкраіне правы Януковіча і іншых асоб на эфэктыўную судовую абарону.
  • Прэс-сакратар генэральнага пракурора Ўкраіны Ларыса Сарган адзначыла сёньня ў Facebook, што «дзейсныя санкцыі ЭЗ у дачыненьні да 12 былых украінскіх службовых асобаў і іх бліжэйшага атачэньня былі падоўжаныя ў сакавіку 2019 году і будуць заставацца ў сіле». Яна заявіла, што рашэньне суду не паўплывае на хаду расьсьледаваньня ў дачыненьні да згаданых асобаў ва Ўкраіне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG