Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі падпісаў указ для турызму ў Чарнобыльскай зоне


Група турыстаў на мэмарыяле ў Чарнобыльскай зоне адчужэньня ва Ўкраіне
Група турыстаў на мэмарыяле ў Чарнобыльскай зоне адчужэньня ва Ўкраіне

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў аб неабходнасьці стварыць «Зялёны калідор» для турыстаў у чарнобыльскай зоне адчужэньня.

«Сёньня я падпісаў указ, які стане пачаткам пераўтварэньня зоны адчужэньня ў адзін з пунктаў росту новай Украіны», — напісаў Зяленскі ў твітэры.

«Павінны паказаць Чарнобыль сьвету: навукоўцам, эколягам, гісторыкам, турыстам. На жаль, зона адчужэньня да гэтага часу зьяўляецца сымбалем карупцыі — сілавікі зьбіраюць з турыстаў хабары, нелегальна вывозіцца мэталалом і выкарыстоўваюцца прыродныя рэсурсы», — адзначыў ён.

Вось некаторыя пункты ўказу, пра якія гаворыцца на сайце ўкраінскага прэзыдэнта:

  • Распрацаваць стратэгію разьвіцьця Чарнобыльскай зоны як турыстычнага аб’екту.
  • Пракласьці там новыя турыстычныя маршруты, асабліва водным шляхам.
  • Скасаваць «беспадстаўныя абмежаваньні і забароны», напрыклад, на відэаздымкі.
  • Украіна мае папулярысаваць турыстычны Чарнобыль на міжнародных мерапрыемствах, у якіх будзе браць удзел.
  • Даць магчымасьць праводзіць у Чарнобыльскай зоне навучальна- трэніравальныя захады ў пытаньнях пазьбяганьня і ліквідацыі аварый для партнэраў з краін Эўразьвязу і NATO.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG