Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Амстэрдаме адклаў рашэньне пра «золата скіфаў», за якое спрачаюцца Расея і Ўкраіна


Апэляцыйны суд Амстэрдаму 16 ліпеня вынес папярэдняе рашэньне па «скіфскім золаце», паведамілі ў прэс-службе суду.

«Музэй Аларда Пірсана можа пакінуць скарбы Крыму ў чаканьні канчатковага рашэньня падчас судовага разбору. Закон Нідэрляндаў аб спадчыне не распаўсюджваецца на гэтую справу. Апэляцыйнаму суду патрэбная дадатковая інфармацыя ад бакоў аб меркаванай уласнасьці на маёмасьць», — гаворыцца ў паведамленьні.

У пастанове суду гаворыцца, што ўдзельнікі працэсу маюць 2 месяцы, каб даць інфармацыю, запытаную судом. Толькі пасьля гэтага суд будзе разглядаць справу далей. Канчатковае рашэньне можна чакаць праз 6-9 месяцаў.

Калекцыя скіфскага золата — агулам каля двух тысяч артэфактаў — была вывезена з крымскіх музэяў на выставу «Крым: золата і сакрэты Чорнага мора» у археалягічны музэй Алярда Пірсана ў Амстэрдаме ў пачатку лютага 2014 году, яшчэ да анэксіі Крыму Расеяй. Украіна лічыць калекцыю сваёй уласнасьцю.

Пячэрскі раённы суд Кіева наклаў арышт на музэйныя экспанаты, а пастанова была накіравана ў Інтэрпол, каб абвясьціць калекцыю ў міжнародны вышук.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG