Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна ўводзіць прымусовую хімічную кастрацыю


Вярхоўная Рада Ўкраіны прыняла папраўкі ў заканадаўчыя акты, якія ўзмацнілі адказнасьць за злачынствы, учыненыя супраць малалетніх, і асоб, якія не дасягнулі палавой сьпеласьці. Законапраект 11 ліпеня падтрымалі 247 народных дэпутатаў. Такім чынам Рада дапоўніла Крымінальны кодэкс артыкулам аб прымусовай хімічнай кастрацыі.

У адпаведнасьці зь зьменамі, за згвалтаваньне непаўнагадовых, у дадатак да цяперашняга пазбаўленьня волі ад 10 да 15 гадоў, таксама будуць караць прымусовай хімічнай кастрацыяй.

Распусныя дзеяньні ў дачыненьні да асобы, якая не дасягнула16 гадоў, будуць карацца пазбаўленьнем волі да пяці гадоў. Цяпер пакараньне за такія злачынствы абмежаванае трыма гадамі турмы.

Згодна з гэтым артыкулам, пакараньне ў выглядзе прымусовай хімічнай кастрацыі складаецца ў прымусовым увядзеньні асуджанаму антыандрагенных прэпаратаў, якія прыгнятаюць лібіда і сэксуальную актыўнасьць. Хімічная кастрацыя не распаўсюджваецца на асоб, якія зьдзейсьнілі злачынства ва ўзросьце да 18 гадоў і пасьля 65 гадоў.

У постсавецкіх краінах прымусовая хімічная кастрацыя педафілаў існуе ў Казахастане і Кыргызстане. У некаторых эўрапейскіх краінах магчымая толькі добраахвотная хімічная кастрацыя. Выключэньне — Польшча, дзе ў дачыненьні да асобаў, асуджаных за згвалтаваньне дзяцей і крывазьмяшэньне, мае быць ужытая прымусовая хімічная кастрацыя. У Чэхіі выкарыстоўваюць і хірургічную кастрацыю, але добраахвотную.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG