Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад Cітнік і «Ляпіса Трубяцкога» да Шэр і Lady Gaga. Апублікавалі сьпіс выканаўцаў, творы якіх забароненыя ў Беларусі


Сьпявачка Lady Gaga
Сьпявачка Lady Gaga

Беларуская рада культуры апублікавала «чорны спіс» выканаўцаў, створаны сілавікамі.

Днямі ў публічнай прасторы зьявіўся «стоп-ліст» абсалютна розных выканаўцаў — па стылі, мове песень і краіне паходжаньня, піша BY_culture. У яго трапілі, сярод іншых, Іна Афанасьева, Шэр, «Ляпіс Трубяцкі», гурт «Нэрвы», «Нэйра Дзюбель», «Крамбамбуля», Lady Gaga, Макс Корж, Ларыса Грыбалёва і яшчэ каля 80 выканаўцаў.

Па інфармацыі ініцыятывы BY_culture, гэта сьпіс выканаўцаў, чые песьні забаронена выконваць у Беларусі. Ён быў перададзены ў дзяржаўныя ўстановы, зьвязаныя з арганізацыяй канцэртаў. Магчыма, сьпіс складаўся ў КДБ.

«КДБ заўжды меў дачыненьне да кантролю над эфірнай палітыкай і гастрольнай дзейнасьцю, але адказвала за гэта Адміністрацыя прэзыдэнта. Кажуць, цяпер КДБ кіруе ўсёй ідэалёгіяй у краіне і больш актыўна ўключыўся ў кантроль, каб не дапусьціць вальнадумства», — камэнтуе сытуацыю Сяргей Будкін, кіраўнік @radakultury.

Вядома, што з 1995 году існуюць сьпіс забароны на гастролі музыкаў і сьпіс на эфіры. На думку прамоўтэраў, гэтыя сьпісы шырэйшыя і пастаянна папаўняюцца, але цалкам не апублікаваныя, імі карыстаюцца ідэолягі і кантралёры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG