Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Польшчы выклікаў паверанага ў справах Беларусі пасьля вынесенага ў Менску прысуду Анджэю Пачобуту


Анджэй Пачобут у судзе, 16 студзеня 2023 году
Анджэй Пачобут у судзе, 16 студзеня 2023 году

Беларускі журналіст польскага паходжаньня прыгавораны ў Беларусі да васьмі гадоў пазбаўленьня волі.

У сераду МЗС Польшчы выклікаў паверанага ў справах Беларусі пасьля таго, як журналіст польскага паходжаньня ў Беларусі быў прыгавораны да васьмі гадоў пазбаўленьня волі па справе, якая, як падкрэсьлівае Варшава, зьяўляецца палітычна матываванай.

Пра гэта паведаміў прадстаўнік зьнешнепалітычнага ведамства Польшчы.

«Палітычна матываваны паказальны працэс і сёньняшні прысуд зьяўляюцца наглядным сьведчаннем антыпольскіх дзеяньняў уладаў Беларусі, — гаворыцца ў заяве МЗС Польшчы. — Мы асуджаем несправядлівы прысуд, вынесены судом аўтарытарнай дзяржавы».

Анджэй Пачобут быў асуджаны па абвінавачаньні ў распальваньні нянавісьці да рэлігійных і нацыянальных груп і рэабілітацыі нацызму" пасьля арышту ў сакавіку 2021 году, паведаміла польскае дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва PAP.

У Беларусі жывуць сотні тысяч людзей польскага паходжаньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG