Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь выдала Казахстану падазраванага ў масавых беспарадках


Сьцяг Казахстану. Ілюстрацыйнае фота
Сьцяг Казахстану. Ілюстрацыйнае фота

Экстрадыцыя адбылася пры садзейнічаньні «Інтэрпола», паведаміла Генпракуратура Казахстана.

Беларусь экстрадавала ў Казахстан падазраванага ў масавых беспарадках у Жамбылскай вобласьці ў лютым 2020 года.

«Пасьля ўчыненьня злачынства ўказаная асоба схавалася ад органаў крымінальнага перасьледу і абвешчана ў міжнародны вышук. У цяперашні час падазраваны дастаўлены ў Казахстан і зьмешчаны ў сьледчы ізалятар», — гаворыцца ў паведамленьні.

Па мясцовым крымінальным заканадаўстве мужчыне пагражае пакараньне ад 3 да 8 гадоў зьняволеньня.

У лютым 2020 года ў Кардайскім раёне Жамбылскай вобласьці адбыліся масавыя беспарадкі, падчас якіх загінулі 11 чалавек, траўмы атрымалі 160 чалавек, сярод якіх 20 супрацоўнікаў паліцыі. Пацярпелымі прызнаны 342 чалавекі. Па афіцыйнай вэрсіі, прычынай беспарадкаў, у выніку якіх былі спалены дзясяткі дамоў і камэрцыйных аб’ектаў, стаў канфлікт паміж дзьвюма крымінальнымі групамі з-за кантролю над крыніцамі незаконных даходаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG