Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прапагандыст Казакоў расказаў, якія партыі застануцца ў Беларусі і чаму толькі тры


Палата прадстаўнікоў
Палата прадстаўнікоў

У Беларусі на гэты момант зарэгістраваныя 15 палітычных партый. З прычыны масавых рэпрэсій яны ня могуць ажыцьцяўляць дзейнасьць. Але неўзабаве ў краіне можа застацца ўсяго некалькі партый.

Пра гэта падчас відэатрансьляцыі на адным з праўладных ютуб-каналаў заявіў галоўны рэдактар «Менскага кур’ера» Кірыл Казакоў. Разам зь Ігарам Турам з АНТ і Алёнай Радоўскай з СТВ прапагандысты абмеркавалі будучыню партыйнага жыцьця ў Беларусі.

Працэс перарэгістрацыі палітычных партый пачнецца бліжэйшым часам. Пра гэта 3 лютага паведаміў міністар юстыцыі Беларусі Сяргей Хаменка. Паводле Кірыла Казакова, пасьля перарэгістрацыі застануцца ўсяго 3–4 палітычныя партыі.

«„Белая Русь“ можа заняць цэнтрысцкую пазыцыю. Лібэральна-дэмакратычная партыя прэтэндуе на больш правую пазыцыю, таму што слова „лібэральная“ — больш правае. Камуністы зоймуць левую пазыцыю. Мы на мінулым тыдні абмяркоўвалі гэтую гісторыю з сэнатарам Алегам Дзьячэнкам і гаварылі пра тое, колькі партый можа застацца пасьля перарэгістрацыі. І ён казаў, што можа 3–4. То бок камуністы, лібэрал-дэмакраты Гайдукевіча і цэнтрысты зь „Белай Русі“. І, па сутнасьці, мы пакрываем усю палітру палітычных плыняў», — сказаў Казакоў.

Правесьці перарэгістрацыю партый Аляксандар Лукашэнка даручыў у верасьні 2020 году пасьля сфальсыфікаваных выбараў прэзыдэнта і масавых пратэстаў. Потым у лютым 2021 году ён яшчэ раз запатрабаваў зрабіць гэта на працягу паўгодзьдзя. Але дагэтуль перарэгістрацыя так і не была праведзена.

Новы закон утрымлівае шэраг новых бар’ераў для ўтварэньня і свабоднай дзейнасьці палітычных аб'яднаньняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG