Паводле ГУБАЗіК, яму пагражае крымінальная справа за «распальваньне варожасьці» — да 5 гадоў турмы, піша «Наша Ніва».
Пятру Старацітараву 65 гадоў, ён жыве ў Мазыры. У 1992 годзе ён зь сябрамі стварыў кампанію «Лотас» і дагэтуль зьяўляецца яе саўладальнікам.
Пачалі яны з вытворчасьці мэблі. Празь некалькі гадоў кампанія стала адной з найбуйнейшых у Мазыры. Яна займаецца вытворчасьцю жалезабэтонных канструкцый, бэтонных блёкаў, вокнаў і дзьвярэй, а таксама мае ўласны кар’ер каля Мазыра і ажыцьцяўляе перавозкі па Беларусі і замежжы. «Лотас» мае дзьве замежныя філіі — у Навазыбкаве і пад Масквой. У беларускай кампаніі працуе больш за 500 чалавек.