Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску затрымалі яшчэ аднаго адваката


Беларусккія сілавікі. Менск, 2021
Беларусккія сілавікі. Менск, 2021

Многіх адвакатаў з 2020 году пазбавілі ліцэнзіі, некаторых пакаралі ў судовым парадку.

Праваабаронцам «Вясны» стала вядома пра затрыманьне 7 лютага адваката Максіма Агеева.

Прычыны затрымання і дзе ўтрымліваюць адваката, пакуль невядома.
Максім быў абаронцам шмат каго з палітвязьняў.

Менскі гарадзкі суд 2 лютага вынес прысуд у справе адваката і юрыста Віталя Брагінца. Асудзілі яго на 8 гадоў калёніі.

Раней былому адвакату Андрэю Мачалаву, які бараніў палітвязьняў, прысудзілі 2 гады «хіміі». Мачалава абвінавацілі ў тым, што ён нібыта падрабіў ордэр на ўдзел у крымінальным працэсе, хоць ведаў, што ўжо выключаны зь Менскай гарадзкой калегіі адвакатаў.

Многіх адвакатаў з пачатку масавых рэпрэсіяў 2020 году ўлады пазбавілі ліцэнзіі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG