Лінкі ўнівэрсальнага доступу

SpaceX абмежавала выкарыстаньне Ўкраінай Starlink для кіраваньня дронамі


Ілюстрацыйная выява
Ілюстрацыйная выява

Прэзыдэнт кампаніі, якая кіруе спадарожнікавым інтэрнэт-сэрвісам Starlink, паведаміла, што выкарыстаньне ўкраінскімі вайскоўцамі сэрвісу ў наступальных мэтах не прадугледжана пагадненьнем з уладамі краіны.

Кампанія SpaceX распачала крокі, каб не дапусьціць выкарыстаньні ўкраінскімі вайскоўцамі спадарожнікавага інтэрнэт-сэрвісу Starlink для кіраваньня дронамі ў баявых дзеяньнях супраць расейскіх сіл у рэгіёне, заявіла 8 лютага прэзыдэнт і галоўны апэрацыйны дырэктар SpaceX Гвін Шотвэл на прэс-канфэрэнцыі ў Вашынгтоне.

«Украінцы выкарыстоўвалі яго [Starlink] такім чынам, які... не быў прадугледжаны якімі-небудзь пагадненьнямі», сказала Шотвэл спаслаўшыся на паведамленьні аб тым, што ўкраінскія вайскоўцы выкарыстоўвалі сэрвіс Starlink для кіраваньня дронамі.

Шотвэл адмовілася ўдакладніць, якія меры былі прыняты ў сувязі з гэтым SpaceX.

«Ёсьць рэчы, якія мы можам зрабіць, каб абмежаваць гэтыя магчымасьці, — сказала Шотвэл. — Ёсьць рэчы, якія мы можам зрабіць і ўжо зрабілі».

Выкарыстаньне Starlink для кіраваньня дронамі выходзіць за рамкі пагадненьня SpaceX з урадам Украіны, сказала Шотвэл, дадаўшы, што кантракт прызначаны для гуманітарных мэтаў, такіх як прадастаўленьне шырокапалоснага доступу ў Інтэрнэт бальніцам, фінансавым установам і сем’ям, якія пацярпелі ад расейскага ўварваньня.

Украіна эфэктыўна выкарыстоўвала беспілотныя лятальныя апараты для выяўленьня пазыцый суперніка, вядзеньня далёкага агню і скіду бомбаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG