Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генпракуратура пахвалілася першым зваротам ад «зьбеглых». Белсат сьцьвярджае, што гэта іх экспэрымэнт


Генпракуратура
Генпракуратура

Прадстаўніца Генпракуратуры Анжаліка Курчак расказала пра першы зварот у «камісію па вяртаньні зьбеглых». Яна пракамэнтавала першы эмэйл такім чынам:

«Першай напісала 35-гадовая мянчанка, якая зьехала за мяжу ў кастрычніку 2020 году. Яна не паведаміла пра ўчыненыя ёю правапарушэньні ці злачынствы, а выказала толькі асьцярогі з прычыны яе магчымага дачыненьня да якіх-небудзь супрацьпраўных дзеяньняў. Пры гэтым не ўказала іншыя зьвесткі, неабходныя для такога звароту».

Анжаліка Курчак сказала, што пасьля дапаўненьня звароту згодна з указам Лукашэнкі заяўнік атрымае адказ. Пакуль жа зварот пакінулі без разгляду.

Сёньня ў другой палове дня тэлеканал Белсат паведаміў у сваім тэлеграм-канале, што Курчак цытавала ліст іх супрацоўніцы.

«Першай напісаць у камісію ў якасьці экспэрымэнту вырашыла рэдактарка нашага сайту Вольга Ярохіна (насамрэч ёй не 35, а 37 гадоў). У тэксьце звароту яна ня стала раскайвацца і папрасіла наведаць Беларусь аднойчы, а не вярнуцца назаўсёды», — напісаў Белсат.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG