Перадаюць нашыя карэспандэнты Алег Грузьдзіловіч і Іна Студзінская з праспэкту Пераможцаў.
Былі ўзарваныя агулам каля 8-10 сьвятлашумавых гранат. Працягваецца супрацьстаяньне маніфэстантаў і сілаў правапарадку. Некалькі дзясяткаў чалавек затрыманыя. Да месца маніфэстацыі пад'ехалі некалі «хуткіх», яны аказваюць дапамогу людзям, пацярпелым ад выбухаў гранатаў, у аднаго маніфэстанта пашкоджаная рука.
Некалькі соцень пратэстоўцаў міліцыя адцясьніла ад палацу спорту ў бок вуліцы Няміга. Людзі працягваюць падыходзіць з боку Нямігі. Да Нямігі таксама назіраецца рух людзей па вуліцы Багдановіча.