Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: «Ніхто не прадпрымаў ніякіх рэпрэсіяў»


Аляксандар Лукашэнка пасьля галасаваньня 9 жніўня выказаўся пра «рэпрэсіі».

Аляксандар Лукашэнка паведаміў журналістам пасьля галасаваньня, што «ніхто ніякіх рэпрэсіяў не прадпрымаў», паведамляе БелТА.

«Ніхто ніякіх рэпрэсіяў у парушэньне закону не прадпрымаў і прадпрымаць ня будзе. Выконвайце закон. Закон і толькі закон!» — сказаў ён.

Што да магчымай нэгатыўнай ацэнкі міжнароднымі назіральнікамі выбараў у Беларусі, Лукашэнка заявіў, што Беларусь праводзіць выбары «ў інтарэсах свайго народу, а не міжнародных назіральнікаў».

«Калі шчыра, усё, што нарыхтавана, я ўжо прачытаў. Ня трэба чакаць, што перад намі расшаркаюцца і скажуць „Малайцы, беларусы!“ Палітыка — гэта барацьба, а для нас мастацтва магчымага. Мы ня хочам, каб пра нас казалі дрэнна, але зыходзіць будзем з інтарэсаў беларускага народа», — заявіў Лукашэнка.

У цэлым Лукашэнка назваў гэтую выбарчую кампанію «адной з самых складаных» для яго.

Сёлетняя выбарчая кампанія ў Беларусі ператварылася ў хроніку рэпрэсіяў. Праваабаронцы налічылі больш за 1360 адвольных затрыманьняў з 6 траўня па 5 жніўня.

Арыштаваныя ў межах Крымінальнага кодэксу патэнцыйны кандыдат Віктар Бабарыка, два кіраўнікі ініцыятыўных групаў — Эдуард Бабарыка і Сяргей Ціханоўскі. Па стане на 8 жніўня праваабаронцы прызналі палітычнымі вязьнямі 26 чалавек.

Праваабаронцы паведамлялі шматлікія парушэньні падчас галасаваньня: завышэньне яўкі (на некаторых участках у 5–10 разоў), выдаленьні і затрыманьні незалежных назіральнікаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG