Каля амбасадаў Беларусі ў шэрагу гарадоў сьвету ў дзень прэзыдэнцкіх выбараў утварыліся вялікія чэргі — выглядае, што значная колькасьць беларусаў замежжа ня змогуць прагаласаваць.
Прага, Чэхія
На 17-ю гадзіну менскага часу на ўчастку ў амбасадзе ў Празе, паводле назіральнікаў на экзыт-поле, прагаласавала каля 150 чалавек. Пры гэтым у чарзе заставалася каля 500 чалавек. Пра падобную сытуацыю паведамляюць беларусы зь іншых гарадоў сьвету.