Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пратэстоўцы ў ЗША зьнесьлі помнікі Хрыстафору Калюмбу і Джэфэрсану Дэйвісу


Статуя Джэфэрсана Дэйвіса на бульвары ў Рычмандзе
Статуя Джэфэрсана Дэйвіса на бульвары ў Рычмандзе

Удзельнікі акцый, якія ўспыхнулі пасьля гібелі цемнаскурага амэрыканца Джорджа Флойда, зьнесьлі статую Джэфэрсану Дэйвісу на бульвары ў Рычмандзе, штат Вірджынія.

Ён быў прэзыдэнтам сэпаратысцкага Поўдня падчас амэрыканскай Грамадзянскай вайны. Помнік стаяў на гэтым месцы з 1907 году.

Статую зьнесьлі празь некалькі гадзін пасьля таго, як пратэстоўцы павалілі трохмэтровы манумэнт Хрыстафору Калюмбу ў Сэнт-Поле, штат Мінэсота. Як тлумачылі ўдзельнікі акцый, прыбыцьцё Калюмба прывяло да калянізацыі Паўночнай і Паўднёвай Амэрыкі эўрапейцамі і генацыду мясцовых жыхароў. У апошнія дні падобную долю зазналі помнікі Калюмбу і ў іншых гарадах.

У прыватнасьці, у Рычмандзе статую выкінулі ў возера, а ў Бостане ёй зьнесьлі галаву. 25 траўня ў Мінэапалісе 46-гадовы цемнаскуры мужчына Джордж Флойд памёр пасьля таго, як яго затрымалі, закавалі ў кайданкі і паклалі на зямлю тварам уніз, а паліцыянт прыціскаў яго шыю каленам у той час, як Флойд казаў, што ня можа дыхаць. Відэа затрыманьня выклікала пратэсты ў ЗША і сьвеце.

Паліцыю выклікаў уладальнік крамы, які заявіў, што Флойд расплаціўся фальшывай банкнотай. Праз чатыры дні паліцыянту Дэрэку Шовіну, які затрымліваў Флойда, прад’явілі абвінавачаньні ў забойстве трэцяй ступені і ненаўмысным забойстве другой ступені. Яго і траіх іншых паліцыянтаў, якія стаялі побач і ня ўмешваліся, вызвалілі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG