Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Блогера MozgON арыштавалі на 15 сутак паводле прысуду трохмесячнай даўнасьці


Уладзімер Цыгановіч, архіўнае фота
Уладзімер Цыгановіч, архіўнае фота

Увечары 9 чэрвеня затрымалі папулярнага відэаблогера Ўладзімера Цыгановіча, аўтара Youtube-каналу MozgOn. На наступны дзень стала вядома, што яго адправілі адбываць 15 дзён арышту паводле прысуду ад 12 сакавіка, піша праваабарончы цэнтар «Вясна».

Той вырак тры месяцы таму агучыла судзьдзя Лідзія Целіна ў судзе Маскоўскага раёну Менску. Уладзімера Цыгановіча прызналі вінаватым ва ўдзеле ў «несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве» за тое, што ён 24 лютага заклікаў падпісантаў свайго Telegram-каналу прыйсьці да «Белнафтахіму», каб абмеркаваць павышэньне цэнаў на паліва.

«Ад маіх крыніц пэўна вядома, што яго спынілі супрацоўнікі ДАІ і заявілі, што ён ня мае права кіраваць транспартным сродкам», — казаў пра чэрвеньскае затрыманьне Цыгановіча блогер Аляксандар Кабанаў.

Канал MozgOn на Youtube мае звыш 76 тысяч падпісантаў, на канал у Telegram падпісаныя амаль 6 тысяч карыстальнікаў.

Прэзыдэнцкія выбары — 2020 у Беларусі. Што важна ведаць

  • Шостыя ў гісторыі сувэрэннай Беларусі выбары прэзыдэнта прызначаныя на нядзелю, 9 жніўня 2020 году.
  • 65-гадовы Аляксандар Лукашэнка кіруе дзяржавай 25 гадоў. Ніводныя прэзыдэнцкія выбары (2001, 2006, 2010, 2015), апроч першых (1994 год), не прызналі свабоднымі і справядлівымі на міжнародным узроўні.
  • Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына адхіліла прапановы праваабаронцаў аб дыстанцыйных прэзыдэнцкіх выбарах у час эпідэміі COVID-19, бо «часу для прыняцьця гэтых захадаў ужо няма». Лукашэнка ня бачыў падставаў пераносіць выбары праз пандэмію.
  • ЦВК зарэгістраваў 15 ініцыятыўных груп з 55 заявак.
  • Аўтару YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргею Ціханоўскаму Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, бо ён адбываў 15 сутак арышту і ня мог асабіста падаць дакумэнты. Тады сваю ініцыятыўную групу ў ЦВК заявіла жонка блогера Сьвятлана Ціханоўская.
  • 29 траўня на перадвыбарчым пікеце жонкі затрымалі Ціханоўскага і яшчэ 9 чалавек. Лукашэнка казаў пра акалічнасьці затрыманьня за 4 гадзіны да таго, як яно адбылося.
  • 11 чэрвеня ў «Белгазпрамбанку» і шэрагу іншых кампаній прайшлі ператрусы. У Камітэце дзяржкантролю заявілі, што завялі крымінальныя справы аб легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, і аб ухіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Старшыня КДК Іван Тэртэль сьцьвярджаў, што да гэтых спраў мае дачыненьне патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Бабарыка. Роўна за 4 гадзіны да заявы Дзяржкантролю Аляксандар Лукашэнка расказаў пра акалічнасьці «справы „Белгазпрамбанку“».
  • 18 чэрвеня Віктара Бабарыку і яго сына, кіраўніка ініцыятыўнай групы Эдуарда Бабарыку затрымалі.
  • 14 ліпеня ЦВК зарэгістраваў кандыдатамі ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнку, Сьвятлану Ціханоўскую, Ганну Канапацкую, Андрэя Дзьмітрыева і Сяргея Чэрачня. Не зарэгістравалі Віктара Бабарыку і Валера Цапкалу.
  • Ад пачатку выбарчай кампаніі праваабаронцы налічылі больш за 1300 затрыманых: удзельнікі «ланцугоў салідарнасьці», сябры ініцыятыўных груп, актывісты, палітыкі, блогеры, журналісты і проста мінакі на вуліцы. Сотні чалавек пакаралі адміністрацыйнымі арыштамі і аштрафавалі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG