Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадар Сямашка паабяцаў, што Беларусь цалкам выканае Саюзную дамову, уключна з адзінай валютай


Уладзімір Сямашка, архіўнае фота
Уладзімір Сямашка, архіўнае фота

Пра гэта сёньня заявіў пасол Беларусі ў РФ Уладзімер Сямашка падчас анлайн-канфэрэнцыі, прысьвечанай пэрспэктывам разьвіцьця адносінаў Беларусі і Расеі.

«Я павінен нагадаць, што прэзыдэнты нашых краінаў яшчэ ў канцы 2018 году дамовіліся, што без усялякіх сумневаў: быць Саюзнай дзяржаве Расеі і Беларусі. Проста быць. Таму прынялі прынцыповае рашэньне, што Саюзную дамову мы павінны поўнасьцю выканаць.

Нават тыя глябальныя задачы, якія стаяць: і адзінае падатковае заканадаўства, адзіны мытны кодэкс, адзіная, у рэшце рэшт, магчыма, валюта, з адзіным эмісійным цэнтрам. Пры ўмове, што хоць мы і розныя паводле памеру краіны, мы павінны аднолькава кіраваць», — удакладніў Сямашка.

Паводле яго, усяго інтэграцыйных «дарожных картаў» 30, зь якіх узгодненыя 28,5 — дакумэнт, які фіксуе адносіны ў нафтагазавай сфэры ўзгоднены напалову.

На мінулым тыдні падчас экспэртнай сэсіі «Расія і Беларусь: будучыня пасьля пандэміі» пасол Беларусі ў Расеі Ўладзімер Сямашка заявіў, што Масква і Менск восеньню могуць вярнуцца да ўзгадненьня «дарожных картаў» па інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы.

Улады РФ і Беларусі плянавалі прыняць праграму паглыбленьня інтэграцыі да 20-годзьдзя дамовы аб стварэньні Саюзнай дзяржавы, якая была падпісаная 8 сьнежня 1999 году ў Маскве. Урадамі была створаная рабочая група па выпрацоўцы прапановаў, агулам распрацоўваўся 31 праект галіновых «дарожных карт» па разьвіцьці інтэграцыі. Як заявіў 20 сьнежня 2019 году тагачасны міністар эканамічнага разьвіцьця РФ Максім Арэшкін, фінальныя дамоўленасьці ў частцы інтэграцыі блякуюць тры групы пытаньняў — у сфэры нафты, газу і падаткаў. Пытаньне падпісаньня праграмы па паглыбленьні інтэграцыі Менскам і Масквой дагэтуль заставалася адкрытым.

Сёньня Ўладзімер Сямашка гаварыў ужо пра 30 «дарожных картаў». Мінулай зімой Лукашэнка тлумачыў, што 31-я мапа вынесеная за дужкі інтэграцыі, паколькі там гаворка йшла якраз пра адзіную валюту і стварэньне наднацыянальных саюзных органаў, нагадвае сайт politnavigator.news.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG