Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У турму на Акрэсьціна перасталі прымаць перадачы. Нібыта праз каранавірус


Каля ізалятара на Акрэсьціна, архіўнае фота
Каля ізалятара на Акрэсьціна, архіўнае фота

У менскім Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў, што на 1-м завулку Акрэсьціна, перасталі прымаць перадачы, паведамілі 10 чэрвеня жонкі зьняволеных палітыкаў Міколы Статкевіча і Паўла Севярынца.

Як піша Марына Адамовіч, жонка зьняволенага лідэра «Народнай грамады» Міколы Статкевіча, спачатку яна пабачыла абвестку пра тое, што прыём перадачаў ня робіцца ў сувязі зь «неспрыяльнай эпідэмічнай абстаноўкай». Але калі яна пачала пісаць скаргу, абвестку зьмянілі на карацейшую: «Приём передач не осуществляется».

Вольга Севярынец, жонка зьняволенага сустаршыні «Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі» Паўла Севярынца, таксама абураецца: «Да гэтага часу абстаноўка для іх была нармальная, а тут раптам зьмянілася».

Яна кажа, што ейнага мужа «звычайна падсаджваюць да бамжоў з вошамі, адзіная магчымасьць абараніцца ад іх — зьмяняць вопратку». Яе таксама абурае, што нельга перадаць «нармальную ежу» і нават туалетную паперу, а таксама кнігі і газэты.

Адамовіч адзначала чатыры дні таму незвычайную зьмену: раней перадачы ў турму на Акрэсьціна прымалі ў любыя дні, але раптам пачалі толькі ў будзённыя. Цяпер не прымаюць зусім.

Карэспандэнту Свабоды ў Менскім цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў дзяжурны адмовіўся назваць прычыны, паводле якіх не прынялі перадачу ў Марыны Адамовіч.

«Дадзенай грамадзянцы было ўсё патлумачана, чаму ў перадачы ёй адмоўлена, яна пакінула запіс у кнізе скаргаў. Да пабачэньня», — сказаў дзяжурны.

Прэзыдэнцкія выбары — 2020 у Беларусі. Што важна ведаць

  • Шостыя ў гісторыі сувэрэннай Беларусі выбары прэзыдэнта прызначаныя на нядзелю, 9 жніўня 2020 году.
  • 65-гадовы Аляксандар Лукашэнка кіруе дзяржавай 25 гадоў. Ніводныя прэзыдэнцкія выбары (2001, 2006, 2010, 2015), апроч першых (1994 год), не прызналі свабоднымі і справядлівымі на міжнародным узроўні.
  • Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына адхіліла прапановы праваабаронцаў аб дыстанцыйных прэзыдэнцкіх выбарах у час эпідэміі COVID-19, бо «часу для прыняцьця гэтых захадаў ужо няма». Лукашэнка ня бачыў падставаў пераносіць выбары праз пандэмію.
  • ЦВК зарэгістраваў 15 ініцыятыўных груп з 55 заявак.
  • Аўтару YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргею Ціханоўскаму Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, бо ён адбываў 15 сутак арышту і ня мог асабіста падаць дакумэнты. Тады сваю ініцыятыўную групу ў ЦВК заявіла жонка блогера Сьвятлана Ціханоўская.
  • 29 траўня на перадвыбарчым пікеце жонкі затрымалі Ціханоўскага і яшчэ 9 чалавек. Лукашэнка казаў пра акалічнасьці затрыманьня за 4 гадзіны да таго, як яно адбылося.
  • 11 чэрвеня ў «Белгазпрамбанку» і шэрагу іншых кампаній прайшлі ператрусы. У Камітэце дзяржкантролю заявілі, што завялі крымінальныя справы аб легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, і аб ухіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Старшыня КДК Іван Тэртэль сьцьвярджаў, што да гэтых спраў мае дачыненьне патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Бабарыка. Роўна за 4 гадзіны да заявы Дзяржкантролю Аляксандар Лукашэнка расказаў пра акалічнасьці «справы „Белгазпрамбанку“».
  • 18 чэрвеня Віктара Бабарыку і яго сына, кіраўніка ініцыятыўнай групы Эдуарда Бабарыку затрымалі.
  • 14 ліпеня ЦВК зарэгістраваў кандыдатамі ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнку, Сьвятлану Ціханоўскую, Ганну Канапацкую, Андрэя Дзьмітрыева і Сяргея Чэрачня. Не зарэгістравалі Віктара Бабарыку і Валера Цапкалу.
  • Ад пачатку выбарчай кампаніі праваабаронцы налічылі больш за 1300 затрыманых: удзельнікі «ланцугоў салідарнасьці», сябры ініцыятыўных груп, актывісты, палітыкі, блогеры, журналісты і проста мінакі на вуліцы. Сотні чалавек пакаралі адміністрацыйнымі арыштамі і аштрафавалі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG