Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэр Масквы Сабянін рэкамэндаваў масквічам не хадзіць на парад Перамогі


Сяргей Сабянін
Сяргей Сабянін

Мэр Масквы Сяргей Сабянін рэкамэндаваў гараджанам не наведваць афіцыйныя мерапрыемствы 12 чэрвеня ў Дзень Расеі, а таксама заплянаваны на 24 чэрвеня парад, прысьвечаны 75-годзьдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

У эфіры тэлеканалу «Расія 24» Сабянін сказаў, што ніякіх масавых мерапрыемстваў на гэтыя дні не плянуецца, бо яны з прычыны эпідэміі каранавірусу пакуль забароненыя. «Так, афіцыйныя мерапрыемствы будуць праводзіцца і 12-га, і ў дзень параду. Але лепш гэта паглядзець па тэлевізары. Ніякай масоўкі, гледачоў там не павінна быць», — падкрэсьліў мэр.

Таксама ў чацьвер Сабянін заявіў, што з моманту адкрыцьця гандлёвых цэнтраў больш за тыдзень таму і пасьля таго, як дазволілі шпацыры, «нічога дрэннага ў горадзе ня здарылася». Наадварот, паказчыкі паляпшаюцца па ўсіх без выключэньня парамэтрах, запэўніў Сяргей Сабянін.

Раней дзеяньне электронных пропускаў у Маскве працягвалася да 14 чэрвеня. Рашэньне аб датэрміновым зьняцьці абмежаваньняў Сяргей Сабянін прыняў пасьля размовы з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным, сьцьвярджалі крыніцы «Медузы». Адна з вэрсій — неабходнасьць забясьпечыць яўку і вынік на галасаваньні пра папраўкі ў Канстытуцыю 1-га ліпеня. Апасеньні, што карантын зьнялі заўчасна, выказваюць палітолягі і лекары.

Паводле афіцыйных дадзеных на раніцу чацьвярга, у Маскве за суткі было выяўлена прыкладна паўтары тысячы новых выпадкаў інфікаваньня каранавіруснай інфякцыяй, памерлі ад COVID-19 за суткі 53 пацыенты.

У апошнія дні сутачны прырост выпадкаў інфікаваньня стабільна трымаецца на адзнацы менш за дзьве тысячы, што адпавядае сярэдзіне красавіка. Сутачны максымум у Маскве прыпаў на першую палову траўня — больш за шэсьць з паловай тысяч выпадкаў заражэньняў.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG