Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каго асудзілі і затрымалі 10 чэрвеня. Сьпіс


Сяргей Ціханоўскі ў судзе Савецкага раёну Гомля, 19 траўня
Сяргей Ціханоўскі ў судзе Савецкага раёну Гомля, 19 траўня

Затрыманьні і суды па адміністрацыйных справах працягнуліся ў Беларусі 10 чэрвеня. Свабода публікуе сьпіс затрыманых і пакараных.

Максымальны штраф — 1080 рублёў

  • У віцебскім судзе Чыгуначнага раёну Аляксандра Ільлінца аштрафавалі на 1080 рублёў за тое, што ён пастаяў 12 хвілін побач з плякатам «Свабоду Ціханоўскаму» на пікеце па зборы подпісаў за вылучэньне Сьвятланы Ціханоўскай.
  • Лідзкі раённы суд прысудзіў чарговыя штрафы за стрым блогера Сяргея Ціханоўскага, які адбываўся ў Лідзе 22 красавіка. Так брат і сястра Станіслаў і Рэгіна Беркусы былі пакараныя штрафамі ў 405 і 135 рублёў.

Каго затрымалі?

  • У Горадні затрымалі журналіста тэлеканалу «Белсат» Зьмітра Міцкевіча і апэратара Сяргея Кавалёва. Яны асьвятлялі пікет па збору подпісаў за вылучэньне кандыдатам на прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі.
  • У Менску затрымалі актывістаў грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Міхаіла Бандарэнку, Артура Клімовіча, Арцёма Чарняка і Дзьмітрыя Казлова.

Затрыманьні Ціханоўскага і яго прыхільнікаў. Што трэба ведаць

  • Сяргей Ціханоўскі — відэаблогер, аўтар Youtube-каналу «Страна для жизни». Зьбіраўся балятавацца ў прэзыдэнты на выбарах 2020 году, але ягонай ініцыятыўнай групе адмовілі ў рэгістрацыі, калі ён быў у зьняволеньні. Але зарэгістравалі групу ягонай жонкі Сьвятланы Ціханоўскай, блогер стаў кіраўніком гэтай групы.
  • У Горадні а 20-й гадзіне 29 траўня Сяргея Ціханоўскага затрымалі супрацоўнікі АМАПУ падчас перадвыбарчага пікету за вылучэньне ў прэзыдэнты ягонай жонкі. Абставіны затрыманьня нагадвалі тыя, пра якія раней казаў Лукашэнка.
  • Гэта адбылося пасьля таго, як невядомая жанчына, якую сьведкі называлі правакатаркай, кідалася на блогера і спрабавала трымаць яго за вопратку. Яна патрабавала, каб Ціханоўскі адказаў, чаму ў Горадні няма яго жонкі. Ціханоўскі намагаўся сысьці ад жанчыны — зьявілася міліцыя.
  • Літаральна праз паўхвіліны прыбеглі супрацоўнікі АМАП і затрымалі Сяргея Ціханоўскага, які знаходзіўся за некалькіх мэтраў ад эпіцэнтру. Пазьней затрымалі таксама шэраг паплечнікаў Ціханоўскага. МУС паведаміла пра крымінальную справу за «гвалт супраць міліцыянтаў».

  • На лецішчы Ціханоўскага нібыта знайшлі 900 тысяч даляраў. Жонка мяркуе, грошы маглі падкінуць.
  • 14 сьнежня 2021 году Сяргея Ціханоўскага асудзілі на 18 гадоў зьняволеньня, прызнаўшы вінаватым паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: ч. 1 арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў), ч. 3 арт. 130 (распальваньне сацыяльнай варожасьці); ч. 2 арт. 191 (перашкода працы ЦВК, заяву на яго падала старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына), ч. 1 арт. 342 (арганізацыя дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак).
  • Пасьля прысуду Ціханоўскі спачатку трапіў у папраўчую калёнію № 15 Магілёва. Але ў жніўні 2022-га яму ўзмацнілі рэжым і перавялі на 3 гады ў турму № 8 у Жодзіне, дзе зноў судзілі і дадалі яшчэ 1,5 года зьняволеньня за «непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі». Агулам тэрмін зьняволеньня Сяргея Ціханоўскага цяпер складае 19,5 года.
  • З сакавіка 2023 году сваякі Сяргея Ціханоўскага не атрымліваюць аніякай інфармацыі ад яго.
  • Беларускія праваабаронцы прызналі Ціханоўскага палітычным зьняволеным.
  • ПА АБСЭ і Эўрапарлямэнт патрабавалі вызваленьня Ціханоўскага, Статкевіча і іх паплечнікаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG