Валер Кавалеўскі — дыплямат. Ён скончыў факультэт міжнародных адносін БДУ, бізнэс-школу ІПМ і магістратуру Джорджтаўнскага унівэрсытэту (ЗША). У МЗС Беларусі займаўся адносінамі Беларусі і ЗША, працаваў у пасольстве ў Вашынгтоне. Да прызначэньня прадстаўніком Ціханоўскай працаваў у штаб-кватэры Сусьветнага банку.
Валер Кавалеўскі папоўніў кабінэт прадстаўнікоў Сьвятланы Ціханоўскай, у які ўжо ўваходзяць:
- Алесь Аляхновіч, прадстаўнік у пытаньнях эканамічных рэформаў
- Алана Гебрэмарыям, прадстаўніца ў справах моладзі і студэнтаў
- Мечыслаў Грыб, прадстаўнік у пытаньнях канстытуцыйнай рэформы
- Анатоль Лябедзька, прадстаўнік у пытаньнях канстытуцыйнай рэформы
- Гары Паганяйла, прадстаўнік у пытаньнях правоў чалавека
- Вольга Шпарага, прадстаўніца ў пытаньнях адукацыі
Апрача гэтага зь Сьвятланай Ціханоўскай цесна супрацоўнічаюць старэйшы палітычны дараднік Аляксандар Дабравольскі і дараднік у пытаньнях міжнародных дачыненьняў Франак Вячорка.