Аляксандар Лукашэнка падпісаў закон пра ратыфікацыю беларуска-расейскага пагадненьня пра ўзаемнае прызнаньне візаў.
Паводле пагадненьня, замежнікі зь візай Беларусі або Расеі змогуць уяжджаць у абедзьве дзяржавы, піша РБК.
Пры гэтым кожная краіна можа самастойна адмовіць грамадзянам трэціх дзяржаў у ўезьдзе ці скараціць тэрмін іх знаходжаньня на сваёй тэрыторыі.
Пагадненьне падпісалі ў Менску 19 чэрвеня Сяргей Лаўроў і Ўладзімер Макей. 28 кастрычніка яго ратыфікаваў Нацыянальны сход. 20 лістапада — Савет рэспублікі.
Першапачаткова пагадненьне зьбіраліся падпісаць яшчэ ў 2018 годзе. Аднак тады ўлады Беларусі заявілі, што не пасьпелі скончыць «унутрыдзяржаўныя працэдуры», і падпісаньне адклалі.