Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Будзе спрыяць росту патрыятызму». Дэпутаты ўхвалілі пашырэньне сфэры ўжытку дзяржаўнай сымболікі


Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі ў другім чытаньні папраўкі ў законапраект «Аб дзяржаўных сымбалях Рэспублікі Беларусь». У першым чытаньні дакумэнт быў разгледжаны на веснавай сэсіі.

Намесьнік старшыні камісіі дзяржаўнага будаўніцтва, мясцовага самакіраваньня і рэглямэнту Віктар Сьвіла патлумачыў, што цяпер сфэра ўжытку дзяржаўным сымбаляў істотна пашырыцца, цытуе яго БелТА.

«Найбольшая колькасьць зьменаў уносіцца ў артыкул 5 дзейнага закону. Гаворка ў асноўным аб пашырэньні сфэры ўжываньня дзяржаўных сымбаляў. У прыватнасці, зьмены тычацца як часу, так і прасторы. Частка 3 арт. 5 пашырае пералік падставаў для прымяненьня дзяржаўнага сьцяга. Сюды дадаткова ўключаюцца спартовыя спаборніцтвы, культурныя, масавыя і іншыя мерапрыемствы».

Паводле Віктара Сьвілы, прыняцьце закону станоўча адаб’ецца на культуры ўжываньня дзяржаўных сымбаляў, што будзе спрыяць «росту патрыятызму, павагі да сваіх герба і сьцяга».

Тым часам улады разьвязалі сапраўдную вайну ў адносінах да гістарычнай сымболікі — прапаганда і вышэйшыя кіраўнікі называюць яе «калябаранцкай» і «фашысцкай».

«Несанкцыянаваным пікетам» суды прызнаюць у тым ліку наяўнасьць бел-чырвона-белага сьцяга на бальконе, выпісваючы штрафы ды суткі арышту. Агучваліся ініцыятывы пакінуць нацыянальныя палотнішчы ў музэі, усё астатняе — забараніць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG