Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У кватэры сябра руху «За свабоду» правялі ператрус, забралі кампутары і тэлефоны


Сябра рады руху «За свабоду» Вікторыя Таболіч стала сьведкай у справе, распачатай паводле арт. 366 КК (гвалт альбо пагроза ў дачыненьні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, або іншай асобы, якая выконвае грамадзкі абавязак). Дома ў яе прайшоў вобшук, канфіскавалі тэхніку. Таболіч дапыталі ў Сьледчым камітэце і адпусьцілі.

«З раніцы прыехалі дадому, ламіліся ў дзьверы. Цэлы аўтобус людзей у масках і са зброяй, паклалі ўсіх тварам у падлогу. Санкцыя пракурора на вобшук была ад 1 сьнежня», — паведаміла БелаПАН Таболіч.

Паводле яе, супрацоўнікаў апэратыўнай групы з галоўнага ўпраўленьня крымінальнага вышуку МУС цікавілі толькі кампутары і тэлефоны.

У Сьледчым камітэце ёй прапанавалі прайсьці тэст на паліграфе, яна адмовілася.

На допыце, паводле Вікторыі Таболіч, цікавіліся ў асноўным грамадзкай дзейнасьцю. Яна дала падпіску аб невыдаваньні.

«Лічу гэта ціскам і спробай запалохаць. Зь якіх часоў сьведак затрымліваюць людзі ў масках? Новы ўзровень», — заявіла Таболіч.

8 сьнежня ў Горках затрымалі сябра руху «За Свабоду» Андрэя Юркова. 6 сьнежня ён правёў адзіночны пікет у падтрымку мясцовых жыхароў, затрыманых міліцыяй, трымаючы пусты ліст ватману.

Актывіста выклікалі ў РАУС, адкуль ён не выйшаў дагэтуль. Інфармацыі пра суд няма.

Андрэй Юркоў са жніўня адседзеў ужо 42 дні арышту, апошні тэрмін скончыўся 1 сьнежня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG