Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генпракуратура Беларусі абвінаваціла Літву ва ўмяшаньні ва ўнутраныя справы


Максім Харошын, заяву якога прыняла да разгляду літоўская пракуратура
Максім Харошын, заяву якога прыняла да разгляду літоўская пракуратура

Генэральная пракуратура Беларусі прыгразіла мерамі ў адказ калегам зь Літвы, якія пачалі дасудовае расьсьледаваньне гвалту беларускіх сілавікоў.

Раней Генэральная пракуратура Літвы пачала дасудовае рассьледаваньне па заяве грамадзяніна Беларусі Максіма Харошына.

Беларуская Генпракуратура назвала гэта «суб’ектыўным тлумачэньнем магчымасьці прымяненьня інстытуту ўнівэрсальнай юрысдыкцыі» і расцаніла як умяшаньне ва ўнутраныя справы Беларусі.

Яна накіравала ў Міністэрства замежных спраў інфармацыю, каб тое прыняло меры ў адказ.

Паводле беларускай пракуратуры, цяпер ідзе дасьледчая праверка па заяве Харошына, а рашэньне прымуць у адпаведнасьці зь беларускімі законамі.

Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі не завялі ніводнай крымінальнай справы за гвалт сілавікоў.

Максім Харошын — уладальнік кветкавай крамы, якога жорстка пабілі сілавікі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG