Невядомыя ў масках прыйшлі зь ператрусам у рэдакцыю гомельскага парталу «Сильные новости». Інфармацыю пра гэта апублікавалі на сайце выданьня.
Паводле выданьня «Сильные новости», невядомыя ў масках хочуць забраць усё, што зьвязана з працай галоўнай рэдактаркі Ганны Якштас, затрыманай 3 кастрычніка. Якштас і ейнага мужа 5 кастрычніка маюць судзіць за «ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве».
4 кастрычніка сілавікі затрымалі відэаапэратарку выданьня Надзею Пужынскую. Супраць яе пачалі адміністрацыйную справу за ўдзел у незаконным масавым мерапрыемстве.