Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У цэнтры Бішкеку адбываецца мітынг супраць абвешчаных вынікаў парлямэнцкіх выбараў


Мітынг у Бішкеку
Мітынг у Бішкеку

На парлямэнцкіх выбарах у Кіргізстане, якія прайшлі ў нядзелю, паводле папярэдніх дадзеных выбарчай камісіі, неабходны для абраньня ў парлямэнт 7-працэнтны бар’ер пераадолелі 4 партыі.

Тры зь іх называюць блізкімі да дзейнага прэзыдэнта Сааранбая Жээнбекава. Шэраг апазыцыйных сілаў заявілі пра непрызнаньне вынікаў выбараў, адзначыўшы парушэньні, перш за ўсё подкуп выбаршчыкаў і іх цэнтралізаваны падвоз.

Сёньня прадстаўнік апазыцыйнай партыі «Рэспубліка», былая віцэ-сьпікерка парлямэнту Алтынай Амурбекава паведаміла, што на дэманстрацыю ў цэнтры Бішкеку выйшлі каля тысячы прадстаўнікоў партый «Рэспубліка», «Ата-Мекен» («Айчына»), «Бір Бол» і «Замандаш».

СМІ ацэньваюць агульную колькасьць удзельнікаў у тры тысячы чалавек, але людзі ўвесь час падыходзяць.

У акцыі супраць абвешчаных папярэдніх вынікаў выбараў таксама бяруць удзел актывісты Сацыял-дэмакратычнай партыі Кіргізстану і партыі «Мекенчыл». На сваёй старонцы ў фэйсбуку Амурбекава зьмясьціла сумесную заяву шэрагу партый, зь якой вынікае, што мітынг будзе бестэрміновы:

«Разам з тысячамі кіргізаў мы сабраліся сёньня і будзем далей стаяць на плошчах у Бішкеку і па ўсім Кіргізстане, таму што не прызнаем вынікі самых брудных у гісторыі краіны выбараў! Гэтыя выбары прайшлі з парушэньнямі, дзе было масавае скупляньне галасоў, ціск і пагрозы выбаршчыкам — менавіта гэта паўплывала на ход і вынікі галасаваньня».

Адзінаццаць партый, якія падпісалі заяву, патрабуюць скасаваць вынікі выбараў і прызначыць новыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG