Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомлі міліцыянты затрымалі актывіста Дзяніса Кобрусева


Дзяніс Кобрусеў
Дзяніс Кобрусеў

У Гомлі 5 кастрычніка затрымалі мясцовага актывіста і эколяга Дзяніса Кобрусева. У яго доме правялі ператрус, забралі тэхніку. Пра гэта расказала жонка затрыманага Сьвятлана.

Ператрус пачалі а 13-й гадзіне, дадому да актывіста прыйшлі супрацоўнікі міліцыі, амапавец і людзі ў цывільным. З дому забралі ноўтбукі і тэлефоны, а Кобрусева адвезьлі ў Цэнтральны РАУС.

Як паведаміла ягоная жонка Сьвятлана, па вэрсіі міліцыі яе муж быў адміністратарам тэлеграм-чату «Гомель Перемен» і «разьмяшчаў там заклікі да ўдзелу ў несанкцыянаваных акцыях».

Вядома таксама, што Кобрусеў уваходзіў у склад Гомельскай каардынацыйнай рады, дзейнасьць якой цяпер прыпынена.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG