Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супраць мітынгоўцаў у Бішкеку прымянілі вадамёты і сьвятлашумавыя гранаты


Разгон мітынгу ў Бішкеку
Разгон мітынгу ў Бішкеку

У Бішкеку і некалькіх іншых гарадах Кіргізстану дзясяткі тысяч людзей выйшлі на вуліцы з патрабаваньнем адмяніць вынікі парлямэнцкіх выбараў, якія адбыліся ў мінулыя выходныя.

Мітынгі арганізавалі прыхільнікі васьмі апазыцыйных партый, якія не прайшлі 7-працэнтны бар’ер. Яны заявілі аб масавых фальсыфікацыях і подкупе выбаршчыкаў.

На цэнтральнай плошчы Бішкеку сабраліся каля трыццаці тысяч чалавек. На мітынгу пастанавілі стварыць Каардынацыйную раду апазыцыі, першая мэта якой — ануляваць вынікі выбараў.

Выбарчай камісіі краіны быў пастаўлены ўльтыматум — прыняць такое рашэньне да поўначы. Акрамя таго, на мітынгу гучалі заклікі да адстаўкі дзейнага прэзыдэнта Кіргізстану Сааранбая Жээнбекава, якога ў СМІ называюць «прарасейскім».

Супрацоўнікі праваахоўных органаў, што атачылі плошчу, спачатку ня ўмешваліся, бліжэй да вечара яны сталі заклікаць мітынгоўцаў разысьціся. У МУС заявілі, што «сярод пратэстоўцаў ёсць людзі, якія ўжываюць сьпіртныя напоі і якія спрабуюць парушыць грамадзкі парадак». Яны папярэдзілі аб адказнасьці за гэта лідэраў апазыцыі.

Пасьля таго як пратэстоўцы абвясьцілі, што застаюцца на плошчы бестэрмінова, міліцыя пачала разгон, ужыўшы супраць людзей вадамёт, сьлезацечны газ і сьвятлашумавыя гранаты.

Паводле афіцыйнай вэрсіі ўладаў, на такія дзеяньні прыйшлося пайсці таму, што ўдзельнікі мітынгу пайшлі на штурм будынку парлямэнту.

Як паведамляе кіргіская служба Радыё Свабода, адзін з арганізатараў мітынгу ў Бішкеку, кандыдат у дэпутаты ад партыі «Ата Мэкэн» Жанарбек Акаеў атрымаў падчас разгону мітынгу раненьне ў нагу. Відэа пра гэта апублікавалі ў фэйсбуку. Інфармацыю пра раненьне Акаева пацьвердзілі яго памочнікі.

Выданьне 24.kg са спасылкай на Міністэрства аховы здароўя піша, што пацярпелі двое сілавікоў: іх закідалі камянямі невядомыя.

Карыстальнікі сотавай сеткі MegaCom расказалі 24.kg, што сувязь пэрыядычна абрываецца. Перастаў працаваць і мабільны інтэрнэт ад кампаніі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG