Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кангрэсмэны ЗША: калі ўлады ў Беларусі пачнуць страляць, гэта толькі падкрэсьліць нелегітымнасьць Лукашэнкі


Кангрэсмэн Майкл Маккол
Кангрэсмэн Майкл Маккол

Старшыня Камітэту замежных справаў Палаты прадстаўнікоў ЗША Эліёт Энгел і высокапастаўлены член камітэту Майкл Маккол пракамэнтавалі выказаную рэжымам Аляксандра Лукашэнкі пагрозу адкрыць агонь на паражэньне па дэманстрантах.

«Пагроза рэжыму Лукашэнкі ўжыць сьмертаносную сілу супраць адважных жанчын і мужчын, якія мірна пратэстуюць у Беларусі, цалкам непрымальная, — заявілі яны. — На дадатак да выкарыстаньня сьвятлашумавых гранатаў і вадамётаў, практыкі катаваньняў і масавых затрыманьняў, пераход да выкарыстаньня баявых патронаў у якасьці спосабу ўтрымацца ва ўладзе толькі падкрэсьліць нелегітымнасьць Лукашэнкі ў вачах беларускага народу і тых, хто назірае за падзеямі.

Мы цьвёрда маем намер падтрымліваць дэмакратычныя памкненьні беларускага народу і дамагацца, каб вінаватыя ў гвалце і абуральных парушэньнях правоў чалавека ў Беларусі не засталіся беспакаранымі», — цытуе кангрэсмэнаў «Голас Амэрыкі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG