Яшчэ сем чалавек прызнаныя беларускай праваабарончай супольнасьцю палітычнымі зьняволенымі, паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Позірк» са спасылкай на праваабарончы цэнтар «Вясна».
Пасьля арышту Міхаіла Лапунова ягоны чат КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваньнем».
Па стане на 22 жніўня ў Беларусі 1358 палітвязьняў, прызнаных праваабарончай супольнасьцю. Рэальная колькасьць палітзьняволеных можа быць большай.
На электронным аўкцыёне «БелЮрЗабесьпячэньне» 21 жніўня прадалі транспарт палітвязьня Эдуарда Бабарыкі — сына Віктара Бабарыкі.
Па стане на 13 гадзін 21 жніўня праваабаронцам вядома 9 прозьвішчаў палітзьняволеных жанчын, якія выйшлі на волю па ўказе аб памілаваньні, які Аляксандар Лукашэнка падпісаў 16 жніўня.
Прафсаюзнаму актывісту Васілю Берасьневу 74 гады. За кратамі ў яго абвастрыліся праблемы са здароўем.
Журналіста Свабоды затрымалі 25 лістапада 2021 году. У чэрвені 2022-га Андрэя асудзілі на 6 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму.
Судзьдзя Мікалай Сяргейка прызначыў палітвязьню яшчэ адзін год пазбаўленьня волі.
Праваабаронцы даведаліся імёны некаторых вязьняў, якіх адпусьцілі на волю ў Беларусі. За апошні дзень мінімум 7 палітзьняволеных выйшлі з турмаў.
Суразмоўцы расказваюць пра бідэ ў жаночых камэрах, татальнае відэаназіраньне і сучасны спартовы комплекс. А таксама пра недаробкі і няхватку супрацоўнікаў.
Палітзьняволенаму блогеру спаўняецца 46 гадоў.
З заклікам да міжнароднай супольнасьці, міжнародных інстытутаў, «палітыкаў і дыпляматаў усіх краін» садзейнічаць вызваленьню палітвязьняў у Беларусі выступіла 17 жніўня Аб’яднаньне сваякоў і былых палітвязьняў.
У Беларусі працягваюцца затрыманьні і суды паводле палітычна матываваных абвінавачаньняў.
Дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская і амбасадарка ЗША ў пытаньнях глябальнага крымінальнага правасудзьдзя Бэт Ван Шаак апублікавалі артыкул аб важнасьці працягу барацьбы за справядлівасьць у Беларусі і неабходнасьці прыцягненьня рэжыму Аляксандра Лукашэнкі да адказнасьці.
У пералік «асобаў, якія маюць дачыненьне да экстрэмісцкай дзейнасьці», МУС 16 жніўня ўключыла яшчэ 33 чалавекі, аднаго з іх — паўторна, цяпер у ім 4.325 пазыцыяў.
Тэлеграм-канал «Пул Первого» паведаміў, што кіраўнікі Беларусі сёньня «падпісаў Указ аб памілаваньні 30 асобаў, асуджаных за злачынствы пратэставай накіраванасьці».
Па стане на 16 жніўня ў Беларусі 1378 палітвязьняў, прызнаных праваабарончай супольнасьцю. Рэальная колькасьць палітзьняволеных можа быць большай.
З 14 жніўня Швайцарыя ўвяла санкцыі ў дачыненьні да 27 грамадзян Беларусі, у асноўным — адказных за рэпрэсіі, а таксама прапагандыстаў і прадстаўнікоў бізнэсу.
У панядзелак «Вясна» паведаміла, што Юры Васкрасенскі тэлефануе сваякам палітвязьняў і ўгаворвае іх, каб іх родныя за краінамі пісалі прашэньні аб памілаваньні.
Былога старшыню габрэйскай абшчыны і дырэктара ТАА «Горадзенскае агенцтва нерухомасьці» Рамана Сьмірнова судзяць за абразу Аляксандра Лукашэнкі, піша Hrodna. life.
Старшы дасьледчык Цэнтру новых ідэяў, сацыёляг Генадзь Коршунаў вылучае тры самыя распаўсюджаныя на сёньня формы палітычных рэпрэсіяў і заяўляе, што ўлада ня мае канструктыўнага бачаньня вырашэньня крызісу 2020 году.
Ірыну Такарчук затрымалі 23 студзеня, падчас «аблавы» сілавікоў па блізкіх асуджаных.
На якіх умовах могуць вызваліць Марыю Калесьнікаву? Яна — адна з 1253 жанчын, асуджаных у палітычных справах у Беларусі. 153 зь іх праваабаронцы прызналі палітзьняволенымі.
Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
Расказваем пра журналіста, за вызваленьне якога ўлады Польшчы гатовыя адкрыць памежны пераход у Баброўніках.
Праваабаронцы атрымліваюць сьведчаньні таго, што апошнім часам палітвязьняў масава прымушаюць пісаць прашэньні аб памілаваньні на імя Лукашэнкі. Гэта адбываецца ў розных месцах няволі па ўсёй краіне.
Рэжым Лукашэнкі помсьціць праціўнікам, нават калі тыя за кратамі. Яшчэ аднаму палітвязьню пагоршылі ўмовы ўтрыманьня.
У жніўні 2020-га быў паранены гумовай куляй, у 19 гадоў атрымаў 3 гады. За кратамі ажаніўся. Расказваем гісторыю былога вязьня, які зусім не цікавіўся палітыкай.
Польская газэта піша, што на такое рашэньне Пачобута нібыта паўплывала размова з Анжалікай Борыс.
Натальля Малец — пэнсіянэрка зь Берасьця, якая дапамагала знаёмым палітычным вязьням з уласнай пэнсіі.
За чатыры гады пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году ў Беларусі не спыніліся рэпрэсіі, наадварот — сытуацыя крытычна пагоршылася, адзначаюць праваабаронцы.
На пляцоўцы электронных таргоў «Белюразабесьпячэньне» выставілі на таргі аўтамабіль Kia, які належыць палітвязьню Андрэю Краўчуку. Тое, што менавіта ён валодае машынай, «Зеркалу» пацьвердзіў BELPOL.
Кіраўнік расьсьледніцкага праекту Bellingcat Хрыста Грозеў у тэлевізійнай гутарцы з Deutsche Welle паразважаў, чаму пад абмен паміж Расеяй і Захадам ня трапілі беларускія палітвязьні.
Як інфармуе Беларуская Асацыяцыя журналістаў (БАЖ), 30 ліпеня 2024 году Камітэт правоў чалавека ААН зарэгістраваў скаргі журналістаў-фрылянсэраў Тацяны Смоткінай і Зьмітра Лупача на парушэньне іх правоў у Беларусі.
Віктар Пархімчык прайшоў шлях дзясяткаў тысяч беларусаў, якія пасьля жніўня 2020 году зазналі палітычны перасьлед з боку ўладаў. Расказваем яго гісторыю.
Імя Анджэя Пачобута згадвалася на перамовах пра абмен вязьнямі паміж Расеяй і заходнімі краінамі.
Па стане на 6 жніўня ў Беларусі 1388 палітвязьняў, прызнаных такімі праваабарончай супольнасьцю. Рэальная колькасьць палітвязьняў можа быць большай.
Для жанчын у калёніях строгія ўмовы зьняволеньня, нават іх зьнешні выгляд часам становіцца нагодай для рэпрэсіяў.
Зь лета 2020 году праваабарончая супольнасьць прызнала палітвязьнямі 3 390 чалавек, зь іх 615 жанчын, гаворыцца ў справаздачы Праваабарончага цэнтру «Вясна».
Ціханоўская застаецца «нацыянальнай лідэркай» Беларусі і пасьля выбараў 2025 году, пакуль не адбудуцца сумленныя выбары ці пакуль яна сама не захоча скласьці зь сябе абавязкі. Пра гэта падпісалі дамову паміж Офісам Ціханоўскай, Аб’яднаным пераходным кабінэтам і Каардынацыйнай радай.
Ад пачатку прэзыдэнцкай кампаніі больш як 50 тысяч чалавек у Беларусі затрымалі з палітычных матываў. Такія лічбы на канфэрэнцыі «Новая Беларусь» агучыў прадстаўнік «Вясны», праваабаронца, былы палітвязень Леанід Судаленка.
Паводле сузаснавальніка фонду салідарнасьці BySol Андрэя Стрыжака, да Міжнароднага гуманітарнага фонду для беларускіх палітвязьняў, які знаходзіцца на фінальнай стадыі стварэньня, ужо далучыліся восем арганізацый.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» паведаміў пра новыя затрыманьні ў Кобрыні.
Былы міністар унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марыюш Каміньскі ў інтэрвію тэлеканалу Telewizja Republika расказаў пра перамовы, якія вяліся зь ягоным удзелам адносна вызваленьня палітвязьня Анджэя Пачобута.
Прычыны спыненьня сувязі невядомыя.
Намаганьні па вызваленьні беларускіх палітвязьняў, у тым ліку Анджэя Пачобута, вядуцца ішым шляхам, мы дамагаемся гэтага кожны дзень, цытуе кіраўніка МЗС Польшчы Радослава Сікорскага TVN24.
На 1 жніўня ў Беларусі 1391 палітвязень, прызнаны такім праваабарончай супольнасьцю. Рэальная колькасьць зьняволеных з палітычных матываў можа быць большай.
Журналіста і відэаапэратара абвінавацілі ва ўдзеле ў экстрэмісцкім і ўзброеным фармаваньнях.
31 ліпеня на электронным аўкцыёне пляцоўкі «БелЮрЗабесьпячэньне» прайшлі таргі, на якіх прадавалі зямельны ўчастак з лазьняй у вёсцы Мачаны Лагойскага раёну. Маёмасьць належала палітвязьню Віктару Бабарыку.
Па стане на 31 ліпеня ў Беларусі 1391 палітвязень, прызнаны такім праваабарончай супольнасьцю. Рэальная колькасьць зьняволеных з палітычных матываў можа быць большай.
Загрузіць яшчэ