Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны палітвязьняў: Аліневіч у чэрвені трымаў галадоўку ў ШЫЗА


Ігар Аліневіч. Архіўнае фота
Ігар Аліневіч. Архіўнае фота

Па стане на 16 жніўня ў Беларусі 1378 палітвязьняў, прызнаных праваабарончай супольнасьцю. Рэальная колькасьць палітзьняволеных можа быць большай.

Асуджаны на 20 гадоў зьняволеньня анархіст Ігар Аліневіч у чэрвені трапіў у лякарню ў Калядзічах праз падазрэньне на язву страўніка, паведамляе тэлеграм-канал «Страна Для Жизни».

Абвастрэньне адбылося пасьля галадоўкі, якую Ігар трымаў з 13 па 26 чэрвеня ў ШЫЗА жодзінскай турмы № 8, дзе палітвязень адбывае тэрмін.

Ігар — актывіст анархісцкага руху, якога затрымалі пры пераходзе мяжы Беларусі ў ноч з 28 на 29 кастрычніка 2020 году. Яго абвінавацілі па шэрагу крымінальных артыкулаў за падпал службовых аўтамабіляў, будынка ДАІ, дзяржаўнага камітэту экспэртыз у Гомельскай вобласьці. У выніку Ігара асудзілі на 20 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму.

Пазьней яму ўзмацнілі пакараньне і перавялі яго на турэмны рэжым у Жодзіна.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG