Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны палітвязьняў: Выйшаў на волю бізнэсмэн Багдан Каравец


Багдан Каравец. Архіўнае фота
Багдан Каравец. Архіўнае фота

На 1 жніўня ў Беларусі 1391 палітвязень, прызнаны такім праваабарончай супольнасьцю. Рэальная колькасьць зьняволеных з палітычных матываў можа быць большай.

Выйшаў на волю палітзьняволены бізнэсмэн Багдан Каравец. Пра сваё вызваленьне Багдан Каравец ускосна паведаміў сам, пачаўшы весьці старонку ў фэйсбуку, заўважыла «Наша Ніва».

Багдан Каравец — бізнэсовец, заснавальнік кампаніі Astronim, якая займаецца распрацоўкай сайтаў.

Яго затрымалі 24 кастрычніка 2022 году ў межах крымінальнай справы аб актыўным удзеле ў групавых дзеяньнях, што груба парушаюць грамадзкі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу).

Судзілі Багдана разам з экспэрткай у этыкеце Аксанай Зарэцкай. 14 сакавіка 2023 году судзьдзя Кацярына Мурашка прызнала Караўца вінаватым і прызначыла яму два гады зьняволеньня ў калёніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Адбываў пакараньне ён у ПК № 17 у Шклове. Выйшаў на волю, адбыўшы ўвесь прызначаны тэрмін, які канчаўся 11 ліпеня.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG