Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На канфэрэнцыі «Новая Беларусь» прэзэнтавалі Міжнародны фонд гуманітарнай дапамогі палітвязьням


Андрэй Стрыжак з фонду салідарнасьці BySol на канфэрэнцыі «Новая Беларусь», 4 жніўня 2024
Андрэй Стрыжак з фонду салідарнасьці BySol на канфэрэнцыі «Новая Беларусь», 4 жніўня 2024

Паводле сузаснавальніка фонду салідарнасьці BySol Андрэя Стрыжака, да Міжнароднага гуманітарнага фонду для беларускіх палітвязьняў, які знаходзіцца на фінальнай стадыі стварэньня, ужо далучыліся восем арганізацый.

Удзел у фондзе бяруць BySol, BуHelp, арганізацыі Dissidentby і «Краіна для жыцця», якія ўваходзяць у кааліцыю «Хуткая гуманітарная дапамога». Назвы яшчэ чатырох арганізацый-удзельніц будуць абвешчаныя ў жніўні.

Андрэй Стрыжак назваў дзьве прыярытэтныя групы, зь якімі будзе працаваць фонд, — гэта былыя палітзьняволеныя, што знаходзяцца ў Беларусі, і сем’і цяперашніх зьняволеных. На другім этапе плянуецца ахапіць дапамогай таксама рэпрэсаваных беларусаў, не прызнаных палітвязьнямі.

Фонд будзе працаваць зь сьпісамі палітвязьняў ад арганізацыяў «Вясна» і Dissidentby, а таксама ад расейскай арганізацыі «Мэмарыял» — беларусаў, зьняволеных у расейскіх турмах.

Прадугледжваецца, што грошы ў фонд будуць уносіць урады краін. Паводле Стрыжака, ужо ёсьць дамоўленасьці аб складках ад Нарвэгіі і Швэцыі, чакаюцца ўклады яшчэ ад трох краін.

Стрыжак абяцае публічную грашовую справаздачнасьць, але падкрэсьлівае, што важна ўлічваць і бясьпеку тых, хто атрымлівае дапамогу.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG