У дзень нараджэньня мужа лідэрка дэмакратычных сілаў Сьвятлана Ціханоўская запісала яму віншаваньне галасавым паведамленьнем. Яна напісала пра тое, што дзеці Карней і Агнія вельмі чакаюць бацьку і лічаць яго сваім героем.
Ціханоўская піша пра тое, што Карней марыць убачыць тату зноў і ўбачыць. Агнія піша бацьку лісты і малюе.
«Сяргей, я веру: хутка надыдзе дзень, калі мы зноў будзем разам, калі я змагу абняць цябе і сказаць: „Гэта скончылася, ты побач з намі“. Кожны дзень безь цябе — гэта новы выклік, але я веру, што мы справімся. Мы з табой, і мы будзем змагацца да канца.
Зь бясконцым каханьнем, Сьвета».
Таксама Ціханоўская паказала дзіцячыя малюнкі.
Aўтар Youtube-каналу «Страна для жизни» Сяргей Ціханоўскі, муж цяперашняй апазыцыйнай лідэркі Сьвятланы Ціханоўскай, быў арыштаваны 29 траўня 2020 году ў Горадні ў выніку правакацыі. Ён зьбіраўся балятавацца ў прэзыдэнты на выбарах 2020 году.
14 сьнежня 2021 году ў закрытым судзе Ціханоўскаму далі 18 гадоў турмы. Яго абвінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў, распальваньні варожасьці, перашкодзе працы ЦВК.
У лютым 2023 году Ціханоўскага асудзілі яшчэ на 1,5 года турмы нібыта за непадпарадкаваньне адміністрацыі калёніі.
Форум