Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцам стала вядома пра 7 вызваленых палітвязьняў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Праваабаронцы даведаліся імёны некаторых вязьняў, якіх адпусьцілі на волю ў Беларусі. За апошні дзень мінімум 7 палітзьняволеных выйшлі з турмаў.

Раней стала вядома пра тое, што Аляксандар Лукашэнка памілаваў каля 30 палітычных зьняволеных, аднак іхныя прозьвішчы не ўдакладняліся, пішуць праваабаронцы.

На цяперашні момант праваабаронцам «Вясны» вядомыя прозьвішчы сямі вызваленых палітвязьняў. Праваабаронцы падтрымліваюць інфармацыйную цішыню для бясьпекі вязьняў, таму пакуль не публікуюць прозьвішчы вызваленых.

16 жніўня Лукашэнка падпісаў указ аб памілаваньні 30 палітзняволеных, сярод якіх 14 жанчын і 16 мужчын, некаторыя зь іх маюць сур'ёзныя захворваньні. За апошнія дні з калёній па памілаваньні пачалі выходзіць палітзьняволеныя.

Вядома, што палітвязьняў прымушаюць пісаць прашэньні аб памілаваньні, караюць за адмову. Праўладны палітоляг Юры Васкрасенскі, які раней уваходзіў у каманду Віктара Бабарыкі, называў лічбу ў 900 прашэньняў аб памілаваньні. Пра гэтым з турмаў прыходзілі зьвесткі, што палітвязьняў прымушаюць пісаць прашэньні на імя Лукашэнкі, а за адмову караюць, у тым ліку адпраўляюць у ШЫЗА і карцары.

3 ліпеня выйшлі на волю 18 палітзьняволеных. Сярод іх — чатыры жанчыны і 14 мужчын, у тым ліку асуджаны на 10 гадоў калёніі і хворы на анкалёгію Рыгор Кастусёў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG