Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Панк-музыку Жаркевіча, якога ў кайданках прымусілі несьці дзьверы ад лядоўні, пасадзілі на 13 сутак


Віктар Жаркевіч (у цэнтры), архіўнае фота
Віктар Жаркевіч (у цэнтры), архіўнае фота

Панк-рок-музыку Віктара «Мао» Жаркевіча затрымалі ў Менску 6 верасьня.

Сілавікі прымусілі яго несьці з сабою дзьверы ад лядоўні, бо на іх былі пратэставыя стыкеры і анархісцкія лёзунгі. На галаве ў Віктара была чырвоная каска з Пагоняй, рукі ягоныя закавалі ў кайданкі. Жаркевіча абвінавацілі ў крытычных выказваньнях у інтэрнэце.

Паводле аб'яднаньня былых беларускіх сілавікоў ByPol, музыку Віктара Жаркевіча затрымлівалі байцы Ўнутраных войскаў Арцемій Паўлічэнка і Кірыл Барысік.

7 верасьня стала вядома, што Жаркевічу прысудзілі 13 дзён адміністрацыйнага арышту, паведаміў тэлеграм-канал «АЧК-Беларусь».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG