Відэа з затрыманым музыкам Віктарам Жаркевічам было распаўсюдзілі 5 верасня.
На відэа сілавікоў Віктар Жаркевіч трымае ў руках дзверы ад халадзільніка, залепленыя пратэстнымі стыкерамі – з нацыянальнымі сьцягамі і з анархісцкімі лозунгамі. На галаву мужчыны апранутая чырвоная каска з Пагоняй, рукі – у кайданках. Дзверы халадзільніка мужчыну змусілі самога цягнуць да аддзялення.
Канвой на відэа апрануты ў спартыўныя касцюмы, кепкі, а твары схаваў пад маскамі, з-пад якіх відаць толькі вочы і нос. Аднак ByPol вызначыў іх асобы.
Арцемій Паўлічэнка зьяўляецца сынам былога камандзіра САХР Дзмітрыя Паўлічэнкі, супраць якога ўводзілі санкцыі за меркаваную датычнасьць за зьнікненьняў апанэнтаў Лукашэнкі, а Кірыл Барысік тройчы быў пацярпелым па крымінальных справах супраць пратэстоўцаў.