Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У памежнай зоне Беларусі забаранілі выкарыстоўваць любыя дроны без дазволу Памежнага камітэту


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі расказаў пра новыя правілы выкарыстаньня бесьпілётнікаў на рэжымнай тэрыторыі.

Цяпер пры выкарыстаньні дрона, незалежна ад яго масы, трэба будзе апавяшчаць найбліжэйшы тэрытарыяльны орган памежнай службы, паведамляе прэс-служба ведамства. Раней гэтае правіла ня тычылася дронаў масай менш за кіляграм.

«Забаронена выкарыстаньне і (або) валоданьне бесьпілётнікам у памежнай паласе, а таксама яго пакіданьне па-за населенымі пунктамі, разьмешчанымі ў памежнай зоне, без апавяшчэньня органаў памежнай службы», — гаворыцца ў паведамленьні.

Больш за тое, цяпер некаторыя віды дронаў перад выкарыстаньнем у межах памежнай зоны будуць падлягаць дзяржаўнай рэгістрацыі.

Штраф за невыкананьне правілаў выкарыстаньня бесьпілётнікаў у памежнай паласе дасягае 50 базавых велічынь (1600 рублёў), у памежнай зоне — 20 базавых велічынь (640 рублёў).

У ведамстве нагадваюць, што ў Беларусі дзейнічаюць забароненыя зоны для выкарыстаньня бесьпілётнікаў. Іх можна пабачыць на публічнай кадастравай карце ДУП «Нацыянальнае кадастравае агенцтва».

З пачатку 2022 году беларускія памежнікі зафіксавалі 20 выпадкаў парушэньня памежнага рэжыму з выкарыстаньнем бесьпілётных лятальных апаратаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG