Лінкі ўнівэрсальнага доступу

$303 000 на патрыятычнае шоў і $19 400 на выставу. У колькі абыдзецца беларусам «Дзень народнага адзінства»


На шоў да Дня народнага адзінства ўлады патрацяць удвая болей, чым на канцэрт да Дня Рэспублікі.

17 верасьня ўлады Беларусі адзначаюць новае сьвята, яго прыдумалі ў 2021 годзе — Дзень народнага адзінства. У гэты дзень Аляксандар Лукашэнка зьбіраецца абвясьціць амністыю. Глядзім, колькі будзе каштаваць сьвяткаваньне.

303 тысячы даляраў на патрыятычнае шоў-форум

На 17 верасьня ўлады плянуюць правесьці «Патрыятычнае шоў-форум «Гэта наша гісторыя!» на Мінск-арэне. Згодна з сайтам дзяржаўных закупак, каштаваць гэта будзе 780 000 рублёў, або 303 000 даляраў.

На Мінск-арэне паставяць сцэну плошчай 524 квадратныя мэтры і вышынёй 1 мэтар. Падчас шоў, згодна з тэхнічным апісаньнем, будуць выкарыстоўваць спэцэфэкты: 6 дымавых гармат, 8 установак па запуску сэрпантыну, а таксама генэратар крыё-эфэкту.

Сродкі на сьвята — бюджэтныя.

Канцэрт да 3 ліпеня абышоўся ўладам больш як удвая таньней — 133 900 даляраў.

$19 400 — на выставу

Нацыянальны гістарычны музэй да Дня народнага адзінства робіць выставу — «Канцлягер Бяроза Картуская 1934–1939 гг.», каштаваць гэта будзе 50 тысяч рублёў, або 19,4 тысячы даляраў.

Сьвята ў рэгіёнах

Суправаджэньне мерапрыемстваў да Дня народнага адзінства ў Берасьці будзе каштаваць 65 000 рублёў, або 25 000 даляраў.

У Барысаве сьвяточныя мерапрыемствы да Дня народнага адзінствапацягнуць на 30 500 рублёў, або 11,8 тысячы даляраў.

У Горадні на сьвята патрацяць 9000 рублёў, або 3500 даляраў.

У Мазыры 17 верасьня прыпадае на Дзень гораду. Там сьвяточныя мерапрыемствы абыдуцца бюджэту ў 10 тысяч рублёў, або амаль 4 тысячы даляраў.

У Карэліцкім раёне да Дня народнага адзінствазакупяць банэр за 700 рублёў, або 272 даляры. Банэр будзе 7 мэтраў вышынёй і 3,5 мэтра шырынёй, з надпісам: «Дзень народнага адзінства».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG